Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
6 студзеня ў 1892 годзе нарадзіўся знакаміты беларускі рыма-каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзеяч і асьветнік, культуроляг і публіцыст Ян Станкевіч.
БУДЗЬМА РАЗАМ!
Будзьма разам!
ДУХОЎНАЯ ПАЭЗІЯ
Навіны за 2009
ПАСЧПСН
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
СА СЬВЯТАМ БОЖАГА НАРАДЖЭНЬНЯ!
Малады Фронт з радасьцю віншуе беларускіх праваслаўных вернікаў са сьвятам Божага Нараджэньня. Няхай у вашых сэрцаў жыве любоў і надзея, а душы будуць адкрыты для Хрыста.

"...І зялёны ад пушчаў ды сіні ад лёну,
Што ад нягодаў суровых зьнямог,
Блаславенны хай будзе і Край наш храшчоны,
Дзе ў сьвятынях і сэрцах жыве яшчэ Бог!

Калі скрозь неспакой, а ў сэрцах трывога,
Сьмертаносныя сродкі з пагрозай растуць,
Блаславенныя ўсе, што ідуць зь імем Бога,
Чалавечнасьць, як шчыт, прад сабою нясуць.

Дык са Сьвятам, браты, з Нараджэньнем Хрыстовым.
Вытрываласьці ў працы, у дабры перамог.
Там, дзе мір і любоў, дзе натхнёнае слова
На Вячэры Сьвятой, з тымі праўда і Бог."

Ларыса Геніюш.

Прэс-служба МФ 07.01.2009 - 16:11:00 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ЛУКАШЭНКА СХЛУСІЎ ПАДЧАС СЬВЯТОЧНЫХ НАБАЖЭНСТВАЎ
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ізноў заявіў, што крызісу ў краіне няма.

«Мы робім усё, каб тэндэнцыі, якія народжаныя ня намі, як мага хутчэй прайшлі і не закранулі нашых людзей. Перабольшваць тое, што я кажу, нельга, але і не браць пад увагу гэта не варта. Мы будзем казаць народу нават горкую праўду, калі нас будуць чакаць складаныя часы. Сытуацыя складаецца так, што панікі быць не павінна. Нам удаецца яшчэ трымацца.
Мы не павінны апусьціць рукі, як гэта робяць у іншых краінах, спасылаючыся на крызіс. Крызісу ў краіне няма»
, — дазволіў сабе заявіць Лукашэнка на калядным набажэнстве ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы ў Менску.[Працяг ...]

Прэс-служба МФ 07.01.2009 - 16:10:32 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
СУДЗЬДЗЮ, ЯКАЯ СУДЗІЛА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ "СПРАВЫ 14-ЦЬЦІ", ЗВОЛЬНІЛІ
Сёньня Алена Ільліна была вызваленая ад пасады намесьніка старшыні і судзьдзі суду Цэнтральнага раёна Менска.

Адпаведны ўказ прэзідэнта № 2 ад 5 студзеня 2009 года ўключаны ў нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, судзьдзі Алена Ільліна, Валер Есьман і Тацяна Павлючук, якія ў розныя гады вялі крымінальныя судовыя працэсы над прадстаўнікамі апазыцыі, былі названыя Лукашэнкам на нарадзе аб мерах барацьбы з карупцыяй 13 лістапада ў сувязі з справай аб кватэры пракурора Менскай вобласьці Міхася Сьнягіра.
[Працяг ...]

Прэс-служба МФ 06.01.2009 - 19:46:00 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
У МЕНСКАЙ АРТ-ГАЛЕРЭІ "ПАДЗЕМКА" НАВЕДВАЛЬНІКІ САМІ ЗМОГУЦЬ МАЛЯВАЦЬ КАРЦІНЫ
Незвычайная выстава адкрыецца сёньня ў менскай арт-галерэі “Падземка”. Называецца яна “Патэнцыялісты”. Наведвальнікі не ўбачаць тут карцін або скульптур.

Ім будзе дадзеная магчымасьць самім стаць на месца мастака і уявіць, што б магло выйсьці з-пад іх пэндзля. Аўтар выставы Канстанцін Мужаў кажа, што кожны, хто наведае галерэю, апынецца перад белым лістом паперы і зможа адчуць сябе сучасным майстрам. [Працяг ...]

Прэс-служба МФ 06.01.2009 - 16:24:36 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ БЕЛАРУСІЗУЮЦЬ ІНТЭРНЭТ-ПРАСТОРУ
Актывіст Берасьцейскага Маладога Фронту Міхась Ільін узяўся за беларусізацыю найбуйнейшага гарадзкога форума - "Берасьцейскі форум"

Ідэя беларусізаваць папулярны сярод берасьцейцаў інтэрнэт-партал узьнікла пасьля таго, як рускамоўныя наведнікі, якіх на форуме пераважная большасьць, негатыўна адрэагавалі на пасты Міхася Ільіна на беларускай мове.

"Да кампаніі па беларусізацыі forum.brest.by можа далучыцца кожны жадаючы,
- распавядае Міхась Ільін, -умова адна: штодзень пісаць ня менш за 3 камэнтары па-беларуску ў розных тэмах".[Працяг ...]

Прэс-служба МФ 06.01.2009 - 07:47:04 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
У СТУДЗЕНІ КІРАЎНІЦТВУ МТС БУДУЦЬ ПЕРАДАДЗЕНЫ ПОДПІСЫ ЗА БЕЛАРУСІЗАЦЫЮ АПЭРАТАРА
У Салігорску ў межах кампаніі “За МТС па-беларуску” за тыдзень было сабрана 1.500 подпісаў. Актывісты арганізацыі зазначаюць, што людзі станоўча ставяцца да іхнай ініцыятывы і спадзяюцца на паразуменьне з боку кіраўніцтва кампаніі МТС.

Нагадаем, што ў лістападзе Малады Фронт і Моладзь БНФ абвесьцілі пра стварэньне ініцыятывы па беларусізацыі мабільнай сувязі. Арганізатары накіравалі лісты да кіраўніцтва кампаній, якія працуюць на айчынным рынку, з просьбай увесьці галасавыя сэрвісы па-беларуску і надаць больш увагі беларускай мове ў працы з кліентамі.

У сьнежні актывісты арганізацый распачалі збор подпісаў пад зваратам да дырэктарата МТС з аналягічнымі прапановамі. Было арганізавана некалькі пікетаў, у тым ліку, адзін каля галоўнага офісу кампаніі. Восем удзельнікаў тады было затрымана міліцыяй.

Акрамя збору подпісаў і напісаньня лістоў, маладзёны стварылі сайт, дзе можна пакінуць подпіс, ды праводзяць актыўную працу ў папулярных зараз сацыяльных сетках. Напрыклад, у адмысловай суполцы “В Контакте” ужо больш за дзьве тысячы ўдзельнікаў, што даволі шмат для беларускамоўнага сэгменту інтэрната.

[Працяг ...]
Прэс-служба МФ 05.01.2009 - 13:58:07 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ЗБОР ПОДПІСАЎ "ЗА МТС ПА-БЕЛАРУСКУ" У МЕНСКУ (ФОТА)
За некалькі гадзін актывісты Менскага Маладога Фронту назьбіралі больш за 150 подпісаў за беларусізацыю мабільнага апэратара МТС.

Акцыя праходзіла ў нядзелю на Нямізе. "З-за моцнага марозу на вуліцы людзей было няшмат , - кажа маладафронтавец Стась Стэсік, - аднак,мінакі з ахвотаю ставілі подпісы ў падтрымку кампаніі "ЗА МТС ПА-БЕЛАРУСКУ!", таму за некалькі гадзін у нас было каля 200 подпісаў". [Працяг + фотаздымкі...]

Прэс-служба МФ 05.01.2009 - 09:12:07 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ВІЛЬНЯ - КУЛЬТУРНАЯ СТАЛІЦА ЭЎРОПЫ 2009 (ФОТАРЭПАРТАЖ)
1 студзеня Вільня прачнулася ўжо культурнай сталіцай Эўропы. Гэты тытул, да якога Літва, якая рыхтуецца да тысячагадовага юбілею, імкнулася больш пяці гадоў, на працягу ўсяго 2009 года будзе прыналежаць Вільне (Літва) і Лінцу (Аўстрыя), пераняўшым эстафэту культурнай сталіцы Эўропы ад Лівэрпуля (Вялікабрытанія) і Ставангера (Нарвэгія).

Сябрам Салігорскага Маладога Фронту ўдалося пабываць у старажытнай беларускай сталіцы на Сьвяце сустрэчы 2009 году, якое адбывалася ў навагоднюю ноч у Вільні, цяпер ўжо новай культурнай сталіцы Эўропы . Прапануем вашай увазе унікальны фотарэпартаж са сьветавога шоў сусьветна вядомага майстра сьветавых эфэктаў Герта Гофа.[Фотарэпартаж ...]

Прэс-служба МФ 03.01.2009 - 13:57:34 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
СЬВЯТЫЯ МІКАЛАІ, КАЛЯНДАРЫКАМІ "РАДЫЁ СВАБОДА", ВІНШАВАЛІ МЕНЧУКОЎ З КАЛЯДАМІ
У навагоднюю ноч, у строях Сьвятых Мікалаеў актывісты Маладога Фронту віншавалі менчукоў з Калядамі і Новым годам.

Маладафронтаўцы-Мікалаі віншавалі менчукоў з Каляднымі сьвятамі каляндарыкамі "Радыё Свабода", значкамі незалежнага тэлеканалу "Белсат".

"Беларусаў на галоўных плошчах Менску, у адрозьненьні ад іншых гадоў, было мала, - гаворыць актывіст Маладога Фронту Вадзім Ханяўка, - аднак мы вельмі весела правялі штогадовую навагоднюю акцыю, віншуючы людзей па-беларуску і заклікаючы іх карыстацца незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі. Спадзяемся, што менчукі, каторых мы павіншавалі, правядуць новы год так жа, як яны яго і сустрэлі - пад воклічамі: "Жыве Беларусь!"

[Фотаздымкі]

Адміністратар 02.01.2009 - 12:47:30 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ДЗІЦЯЧЫ ДОМ У ЯЗЕРЫШЧЫ АТРЫМАЎ КАЛЯДНЫЯ ПАДАРУНКІ АД МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ
Маладафронтаўцы з Новалукомля на Каляды наведалі дзіцячы дом у гарадзкім пасёлку Язерышчы.

Дзеткі былі рады атрымаць калядныя падарункі: кнігі на беларускай мове, сабраныя юнакамі падчас кампаніі "Беларускую кнігу - у дзіцячы дом", і салодкія пачастункі.

Пасьля раздачы падарункаў у фізкультурнай залі адбылося сьвяточнае каляднае мерапрыемства з удзелам дзетак зь дзіцячага дому і маладафронтаўцаў.

[Фотаздымкі ...]

Прэс-служба МФ 02.01.2009 - 12:10:34 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
Пераход на старонку [1] 2 3 ... 309 310 311


НАШЫЯ ВІНШАВАНЬНІ!
НАСТАЧКА, З ДНЁМ НАРАДЖЭНЬНЯ!

Сёньня адзначае Дзень народзінаў нашая мілая сябровачка Настачка Лойка!!!

Даражэнечкая Наста!

Мы віншуем цябе з Днём народзінаў і зычым свабоды і волі, надзеі і радасьці, дабраславеньня ва ўсіх справах і зьдзяйсьненьня самых запаветных мар. Заставайся такой жа прыгожай і мілай дзяўчынай і цудоўнай і адданай сяброўкай!

Няхай глыбокая вера ў Бога і любоў да кожнага чалавека будуць з табою усё жыцьцё.
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ
Нацыянальныя сымбалі
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В